Валанцёры распачалi новы сезон добрых спраў

Дом начнога прабывання

Семiнар для валанцёраў

Новости

Карытас

лац. Caritas - міласэрнасць, ахвярная любоў

Што такое "Карытас"

  • 154 нацыянальныя каталіцкія дабрачынныя арганізацыі
  • дзейнасць у 198 краінах і рэгіёнах свету
  • аб'яднанне ў міжнародную канфедэрацыю Caritas Internationalis.

Наша мэта

Асноўнай мэтай дзейнасці "Карытас" Мінска-Магілёўскаў архідыяцэзіі з'ўляецца дапамога найбольш патрабуючай частцы грамадства: дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, дзецям і моладзі з асаблівасцямі развіцця, дзецям-сіротам, малазабяспечаным асобам, старэйшым людзям, шматдзетным, няпоўным сем'ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі - незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай ці расавай прыналежнасці.

Што мы робім?

  1. Дапамога дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Пры Карытас Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі існуе Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр св. Лукі ў в. Ляскоўка (Мінскі р-н), у якім на дабрачыннай падставе размяшчаюцца дзеці, якія праходзяць абследванне, лячэнне ці рэабілітацыю ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, разам з апекунамі.
  2. Дапамога дзецям і моладзі з асаблівасцямі развіцця. На базе Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св.Лукі праводзіцца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця. Сумесна з Аддзяленнямі дзённага прабывання для інвалідаў у Мінскай і Магілеўскай абласцях створаны шэрах творчых і працоўных майстэрань для людзей з асаблівасцямі развіцця. Сумесна з грамадскай арганізацыяй "Геном" вядзецца праца па рэабілітацыі дзяцей з цяжкімі генетычнымі захворваннямі.
  3. Гуманітарная дапамога. Мы збіраем і размяркоўваем гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення, абутку, мэблі, прадметаў першай неабходнасці, сродкаў рэабілітацыі, прадуктаў харчавання для розных катэгорый патрабуючых.
  4. Арганізацыя навучальных семінараў. Пры "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ладзіцца навучанне валанцёраў асновам першай дапамогі, дагляду за ляжачымі хворымі, працы з дзецьмі. Таксама праводзіцца адукацыя па іншых напрамках сацыяльнай дзейнасці.

Як можна дапамагчы "Карытас"?

  • Стаць валанцёрам і прымаць удзел у адным ці некалькіх накірунках дзейнасці "Карытас". Для гэтага трэба звязацца с каардынатарам валанцёраў.
  • Зрабіць ахвяраванне на патрэбы Каратас.

Нашы кантакты і рэквізіты для ахвяраванняў па спасылцы.

Для чаго "Карытас" патрэбны сродкі?

  • для утрымання і развіцця Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св.Лукі;
  • для арганізацыі службы псіхалагічнай дапамогі для падапечных Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св.Лукі;
  • для абсталявання сэнсарнага пакою ў Дзіцячым дабрачыннаым сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св.Лукі;
  • для арганізацыі сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця;
  • для закупкі прадуктаў харчавання і іншай дапамогі найбольш патрабуючым;
  • для распаўсюджвання інфармацыі аб дабрачыйнай дзейнасці.

Наведванне дома інвалідаў

Download Video: MP4, WebM, Ogg
HTML5 Video Player by VideoJS

Семінар "Мабільныя службы"

Download Video: MP4, WebM, Ogg
HTML5 Video Player by VideoJS