Праект па сацыялізацыі бяздомных спадзяецца на Вашу дапамогу!

Праект па сацыялізацыі бяздомных у Доме начнога знаходжання на Ваўпшасава, 42 дзейнічае да красавіка, але мы хочам і далей працягваць дадзеную ініцыятыву. На наступным тыдні падапечныя ўстановы будуць дапамагаць нам у арганізацыі дабрачыннай акцыі, прысвечанай як раз гэтаму праекту. Падрабязнасцямі падзелімся на наступным тыдні, а пакуль нагадваем, што дапамагчы людзям вы можаце, патэлефанаваўшы на дабрачынную лінію 8902 216 05 05 (са стацыянарнага тэлефона): адзін званок (каштуе 3 рублі) = адна вячэра;
па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі), а таксама па сістэме IPAY і сістэме АРІП (нумар паслугі 1000 434 9831).
Прадукты харчавання для пастаяльцаў Дома начнога знаходжання можна таксама перадаць у Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры "Карытас" (Бараўляны, д.Ляскоўка, вул. Карытас, 1).
Тэлефон: + 375 (017) 265 18 78;
+375 44 568 93 96
Дзякуй за вашу дапамогу!

Відэа: