Адкрыццё выставы “Мой свет у фарбах»

16 мая 2016 году ў Доме Кіно адбылося адкрыццё выставы “Мой свет у фарбах”.

Творы, якія Вы тут бачыце – гэта работы маладых людзей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў.

Аўтары карцін займаюцца на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Ствараючы жывапісныя работы, маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця раскрываюць свой унутраны свет і сваё бачанне рэальнасці, выказваюць сваё стаўленне да яе і навакольных людзей.

Мэтай выставы з’яўляецца візуальны дыялог маладых інвалідаў з грамадствам, атрыманне шырокага водгука творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адлюстраванне людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі сваіх пачуццяў і эмоцый з дапамогай малюнка, а таксама падтрыманне талентаў такіх людзей.

 

2016.05.16 Moj svet u farbah 0

2016.05.16 Moj svet u farbah 2

2016.05.16 Moj svet u farbah 3

2016.05.16 Moj svet u farbah 4

2016.05.16 Moj svet u farbah 5

2016.05.16 Moj svet u farbah 6

Асноўнымі ўдзельнікамі гэтага праекта сталі Зуеў Сяргей (інвалід 2 групы), Чарняўская Кацярына (інвалід 3 групы), Швед Надзея (інвалід 2 групы), а таксама бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў – Ждановіч Наталля і Палоннік Галіна.

Сюжэт прадстаўленых працаў не быў акрэслены – праходзіла толькі ўступная гутарка пра адчуванне і настрой. Праца пачыналася з запаўнення фону, затым удзельнікі шукалі асацыяцыі, якія ўзніклі, гледзячы на атрыманы фон. Так у выніку нараджалася карціна.

Выстава “Мой свет у фарбах”, стала магчымай дзякуючы Дзяржаўнай установе “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае Каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Рэспубліцы Беларусь, Мальтыйскай службе сацыяльнай дапамогі з Германіі, а таксама філіялу «Кінавідэапраката» Дом кіно. Выстава праходзіць на другім паверсе кінатэатра. За прадстаўленае памяшканне “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказвае вялікую падзяку дырэктару філіяла УП «Кінавідэапракат» Дом кіно Сяргею Федасеевічу Хрусталёву і галоўнаму рэжысёру Багдану Аляксандру Барысавічу.

Наведаць выставу "Мой свет у фарбах" можна ў Мінску з 16 мая (адкрыццё ў 11.30) па 15 чэрвеня ў выставачнай зале Дома Кіно (г. Мінск, вул. Талбухіна, 18 пн-ндз з 10:00 да 22:00).

2016.05.16 Moj svet u farbah 7

2016.05.16 Moj svet u farbah 8

2016.05.16 Moj svet u farbah 9

2016.05.16 Moj svet u farbah 10

2016.05.16 Moj svet u farbah 11

2016.05.16 Moj svet u farbah 12

2016.05.16 Moj svet u farbah 13

2016.05.16 Moj svet u farbah 14

 

 

 

Відэа: